Украінская чыгунка вылучыла 20 вагонаў-рэфрыжэратараў для перавозкі цел расіян
Украінская чыгунка перадала Узброеным сілам Украіны 20 вагонаў-рэфрыжэратараў. Яны прызначаныя для перавозкі целаў забітых расійскіх вайскоўцаў, піша прэс-служба Вяхоўнай Рады Украіны.
Гэтыя 20 вагонаў могуць перавезці 10 тысяч целаў.
Забітых украінскіх вайскоўцаў эвакуююць без удзелу чыгуначнага транспарту.
Дарэчы, Генштаб Украіны заявіў, быццам за час вайны забітыя ўжо больш за 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Расійскае камандаване 2 сакавіка паведаміла пра 498 забітых.