Украінская чыгунка хоча запусціць хуткасны цягнік з Кіева ў Гомель

Украінская чыгунка хоча запусціць хуткасны цягнік з Кіева ў Гомель. Гэты праект можа быць рэалізаваны ў 2018-2019 гадах. Пра гэта на пасяджэнні ўкраінскага ўраду заявіў кіраўнік Украінскай чыгункі Яўген Краўцоў. Паводле яго слоў, хуткасны цягнік у Гомель мусіць палепшыць спалучэнне па чыгунцы з Беларуссю, інфармуе УНІАН.
Таксама Краўцоў паведаміў, што ў планах запусціць цягнік Кіеў — Мінск — Вільня — Рыга — Талін.