Украінцы знішчылі два расійскія катэры каля вострава Змяіны

Украінцы знішчылі два расійскія катэры каля вострава Змяіны

Украінцы знішчылі два расійскія патрульныя катэры "Раптор" каля вострава Змяіны ў Чорным моры (яны займаліся разведкай). Атака на іх была здзейснена раніцай у панядзелак з беспілотнікаў "Байрактар". Відэа апублікаваў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны.

Знішчаныя катэры не трапілі ва ўкраінскую статыстыку, апублікаваную 2 траўня. У ёй па-ранейшаму пазначана, што за час вайны было знішчана 8 катэраў і караблёў. Адзін з катэраў "Раптор" вясной 2022-га знішчылі абаронцы Марыупаля" — байцы "Азова".

Востраў Змяіны непасрэдна звязаны з крэйсерам "Масква", які патапілі ўкраінскія вайскоўцы. У пачатку вайны ён атакаваў украінскі востраў, дзе абаронцы адмовіліся здавацца і "паслалі" ворага. Змяіны пакуль кантралююць расійскія войскі. Напярэдадні ўкраінцы нанеслі па ім удар — у камандны пункт і зенітна-ракетны комплекс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.