Полк "Азоў" падрыхтаваў хроніку абароны Марыупаля

Полк "Азоў" падрыхтаваў хроніку абароны Марыупаля

Полк "Азоў" падрыхтаваў хроніку абароны Марыупаля. Яна працягваецца ўжо больш за два месяцы. Амаль увесь гэты час байцы змагаюцца ў акружэнні. Яны нагадваюць, што расійскія войскі збіраліся ўзяць горад за тры дні. А ў выніку расійскі прэзідэнт аб'явіў пра "перамогу" ў той час, калі баі ў Марыупалі працягваюцца. Цэнтрам абароны з'яўляецца "Азоўсталь".

Па даных "Азова", ад пачатку на горад было кінута больш за 14 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Расійскі бок выкарыстоўвае авіяцыю, якая скідае шматтонныя бомбы, карабельную артылерыю. Украінскія ваяры пішуць, што яны "сталі між ворагам і ўсёй Украінай".

Па пацверджаных даных "Азова", за два месяцы былі знішчаны 1157 салдат і афіцэраў праціўніка (па непацверджаных — яшчэ 840), падбітыя 49 танкаў (29 пашкоджаныя), больш за 60 адзінак бронетэхнікі (паўсотні пашкоджана). Быў патоплены катэр "Раптор", пашкоджаны самалёт Су-25.

Уладамі Украіны прыкладаюцца высілкі, каб выратаваць мірных жыхароў Марыупаля, якія знаходзяцца ў падвалах "Азоўсталі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.