Украінцы нанеслі ўдар па буравых платформах у Чорным моры, захопленых расіянамі

Украінцы нанеслі ўдар па буравых платформах у Чорным моры, захопленых расіянамі

Украінцы нанеслі ўдар па буравых платформах у Чорным моры, захопленых расіянамі яшчэ ў 2014 годзе. Па словах "кіраўніка [акупаванага] Крыма" Сяргея Аксёнава, у той момант на платформах знаходзіліся 12 чалавек. Выратаваныя пяцёра, пошук астатніх працягваецца сіламі расійскіх вайскоўцаў.

Буравыя платформы знаходзяцца ў 100 км ад Адэсы і ў 150 км ад Крыма. Расіяне выкарыстоўвалі іх таксама для назірання за сітуацыяй з дапамогай радыётэхнічнай разведкі, паведамляе УНІАН.

Таксама раніцай 20 чэрвеня ўкраінскія войскі нанеслі ўдар па востраве Змяіны ў Чорным моры, дзе расіяне разгортвалі сістэму супрацьпаветранай абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.