Украіна і Расія пачалі вялікі абмен "тысяча на тысячу"

Украіна і Расія абменьваюцца палоннымі

Украіна і Расія абменьваюцца палоннымі / прэс-служба Зяленскага

Украіна і Расія пачалі вялікі абмен ваеннапалоннымі ў фармаце "тысяча на тысячу", пра які раней дамовіліся ў Стамбуле.

Абмен адбываецца на тэрыторыі Гомельскай вобласці Беларусі.

У Мінабароны РФ заявілі, што вярнулі 270 вайскоўцаў і 120 грамадзянскіх асоб, у тым ліку жыхароў Курскай вобласці. Таксама расійскі бок перадаў Украіне 270 ваеннапалонных УСУ і 120 цывільных асоб.

Як піша hromadske.ua, сярод вызваленых з палону ўкраінцаў тры жанчыны і 387 мужчын. Вярнуць удалося вайскоўцаў Ваенна-марскіх сіл, дэсантна-штурмавых войскаў, сіл тэрытарыяльнай абароны, а таксама Нацыянальнай гвардыі Украіны і Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Яны ваявалі на Данецкім, Луганскім, Запарожскім, Харкаўскім, Херсонскім напрамках, а таксама ўдзельнічалі ў баях у Чарнігаўскай, Сумскай і Кіеўскай абласцях.

Паведамляецца, што абмен працягнецца бліжэйшымі днямі і будзе праходзіць у некалькі этапаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.