УЕФА двойчы адмовіла Украіне ў хвіліне маўчання перад матчам з Румыніяй

Украина - Румыния

У кваліфікацыі на Еўра-2026 па футзале румыны выказалі падтрымку ўкраінцам / Скриншот видео

Перад матчам кваліфікацыі на Еўра-2026 па футзале, УЕФА двойчы адмовіла зборнай Украіны ў правядзенні хвіліны маўчання ў памяць пра загінулых у выніку расійскага ракетнага ўдару па Сумах, які адбыўся ў Вербную нядзелю, 13 красавіка. Аб гэтым паведамляе “Трыбуна. Украіна”.

Тым не менш, зборныя Украіны і Румыніі адразу пасля пачатку сустрэчы самастойна правялі хвіліну маўчання. Гульня скончылася перамогай Украіны з лікам 3:1. Каманда з першага месца выйшла ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы па футзале, які пройдзе на пачатку 2026 года ў Літве і Латвіі.

Нагадаем, што расійская армія нанесла ўдар па ўкраінскім горадзе Сумы двума балістычнымі ракетамі. У выніку атакі загінула 35 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.