Удзельнікі гурта Nizkiz не пакідалі Беларусь пасля падзеяў 2020 года
Nizkiz / @euroradio
Удзельнікі гурта Nizkiz не пакідалі Беларусь пасля 2020 года, як сцвярджаюць прапагандысты. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Музыкі працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы з канцэртамі ў іншыя краіны.
Пасля затрымання ўдзельнікаў гурта прапагандысты напісалі, што выканаўцы "пакінулі Беларусь пасля падзей 2020 года, а цяпер вырашылі вярнуцца".