У ЗША мужчына загінуў у аўтааварыі праз 7 гадзін пасля свайго вяселля
Уільям Райлі Найт і яго жонка ехалі са свайго вяселля ў гатэль, калі ўбачылі аўтамабіль, які сышоў з заснежанай трасы.
49-гадовы мужчына паспяшаўся дапамагчы ўладальніцы аварыйнай машыны Ліндзе Дарлінгтан і падагнаў свой пікап да месца аварыі, паведамляе РБК. На ўзбочыне дарогі абоіх кіроўцаў збіў яшчэ адзін аўтамабіль, якія сышоў з трасы. У яго адразу ж пасля катастрофы ўрэзаліся яшчэ два аўто.
Жонка Найта кажа, што, калі яе мужа і кіроўцу першага аўто здолелі дастаць з-пад абломкаў, ніводзін з іх ужо не падаваў прыкметаў жыцця. Жанчына стала ўдавой праз 7 гадзін пасля вяселля.
Дарожная паліцыя не выставіла ніякіх абвінавачванняў жывым удзельнікам аварыі.
Фота — pictar.ru