У ЗША двое маленькіх дзяцей выжылі пасля падзення з 30-метровага моста
У ЗША двое маленькіх дзяцей выжылі пасля таго, як іх бацька скокнуў з 30-метровага моста, трымаючы дзяцей на руках. Як перадае ВВС, інцыдэнт адбыўся ў штаце Нью-Джэрсі. Джон Спінкен загінуў — гэта было самазабойства.
Побач з яго целам былі знойдзеныя яго сыны. Старэйшаму з іх тры гады, малодшаму - год. Абодва яны былі ў прытомнасці. Той факт, што дзеці выжылі, у мясцовай паліцыі лічаць "амаль цудам". Паліцыянты мяркуюць, што дзяцей выратавалі галінкі дрэваў, змякчыўшы падзенне.
Дзеці цяпер знаходзяцца ў лякарні. У іх сур'ёзныя пашкоджанні, але жыццям малых нічога не пагражае. Лекары мяркуюць, што хлопчыкі цалкам акрыяюць.
Іх 37-гадовы бацька перад інцыдэнтам пасварыўся з жонкай і пагражаў нанесці шкоду сабе і дзецям. Затым ён забраў сыноў і з’ехаў з дому. Паліцыя адсачыла яго па сігнале мабільнага тэлефона. Каля моста быў знойдзены аўтамабіль Джона Спінкера.
Паліцыянты мяркуюць, што ён наўмысна здзейсніў скачок з моста, агароджанага плотам якраз для прадухілення самагубстваў.
У сацыяльных сетках Спінкен часта публікаваў фотаздымкі сваёй сям'і і пяшчотныя каментары да іх.