У ЗША асобу стралка ўстанавілі з дапамогай сістэмы распазнання твараў
Падчас стральбы ў рэдакцыі Capital Gazette з Мэрылэндзе ў ЗША загінулі 5 чалавек, 3 былі параненыя. Зламысніка затрымалі. Каб яго не змаглі апазнаць, мужчына пашкодзіў сабе кончыкі пальцаў і адмаўляўся адказваць на пытанні. Асобу падазраванага ў забойстве ўдалося ўстанавіць з дапамогай сістэмы распазнання твараў, інфармуе meduza.io.
Reuters паведамляе, што падазраваным у забойстве з'яўляецца нехта Джарад Рамас. У 2013-м ён ужо меў праблемы з законам (гл. ніжняе фота). Яшчэ раней ён падаваў у суд на газету за паклёп, але прайграў працэс.
У стралка была з сабой агнястрэльная зброя, фальшывыя гранаты і прылада, якая магла быць выбухоўкай (прызначана экспертыза).
Фота: Reuters