У Жыткавіцкім раёне перакуліўся лесавоз. Фота

У Жыткавіцкім раёне на трасе М-10 перакуліўся і апынуўся ў кювеце аўтамабіль-лесавоз "Урал", які належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. У салоне машыны быў заціснуты 46-гадовы кіроўца. Яго вызвалілі ратавальнікі і перадалі медыкам. Пацярпелага шпіталізавалі ў раённую бальніцу, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота: МНС