У жаночай зборнай Беларусі па футболе будзе новы галоўны трэнер
Беларускія футбалісткі / t.me/abffby/
У жаночай зборнай Беларусі па футболе будзе новы галоўны трэнер. Юрый Малееў, які з ёй працаваў з 2019-га, сышоў. Працоўная дамова з ім скончылася, і ў гэтым сезоне трэнер вырашыў засяродзіцца на працы з "Дынама-БДУФК", паведамляе федэрацыя футбола.
Чакаецца, што новага галоўнага трэнера прызначаць у канцы студзеня. Па звестках "Трыбуны", гэта — Уладзімір Шындзікаў.
Кіраўнік АБФФ Мікалай Шарстнёў і Юрый Малееў / team.abff.by