У жахлівай аварыі пад Лагойскам загінулі маладажоны (фота)

Як паведамляе "Наша ніва", трагічнае здарэнне адбылося каля 20-й гадзіны ў сераду 20 лістапада на трасе М-3 непадалёк ад горналыжнага комплексу "Лагойск". Кіроўцу легкавіка не ўдалося выканаць бяспечны абгон на вузкім участку дарогі, таму адбылося лабавое сутыкненне с фурай. Загінулі два чалавекі.



Сёння сталі вядомымі падрабязнасці. Кіроўца пайшоў на абгон, але не разлічыў, і машына ўрэзалася ў сустрэчную фуру. І тут жа яшчэ адзін грузавік урэзаўся ў легкавік.



Ганна і Максім пабраліся шлюбам у суботу, 16 лістапада. Яны былі прыхаджанамі пратэстанцкіх цэркваў у Ваўкавыску і Баранавічах. У Баранавіцкай грамадзе і прайшло вяселле. Маладыя ехалі ў Шумілінскі раён, куды іх адправілі на размеркаванне.

Фота — nn.by