У аўтааварыі ў Смалявіцкім раёне загінуў украінец, расіянін — у лякарні

Жахлівая аўтааварыя адбылася ўдзень 21 ліпеня на трасе Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй каля пасёлка Цэнтральны Смалявіцкага раёна. Грузавая "Газель", якой кіраваў 33-гадовы грамадзянін Украіны, сутыкнулася з трактарам МТЗ-82, які ехаў у спадарожным накірунку. Украінец праз некалькі гадзінаў памёр ад атрыманых траўмаў у бальніцы, а яго пасажыр, 23-гадовы грамадзянін Расіі, шпіталізаваны, інфармуе прэс-служба МУС.

Сайт onliner.by дадае, што на месца прыязджалі ратавальнікі, якія даставалі з разбітай кабіны "Газелі" пацярпелых. Паколькі з машын разлілося паліва, каб пазбегнуць узгарання, была створана пенная падушка.

Фота: onliner.by