У Заслонаве мужчына забіў сына жанчыны, якая яму спадабалася
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу у адносінах да 59-гадовага мужчыны.
Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Заслонава ў Лепельскім раёне. 59-гадовы мясцовы жыхар забіў дарослага сына жанчыны, да якой заляцаўся. Здарылася гэта, калі жанчына з сынам адпачывала ў мясцовым рэстаране.
Маладому чалавеку не спадабалася, якім чынам кавалер спрабуе дамагчыся ўвагі ад яго маці, і зрабіў заўвагу. Мужчына паклікаў хлопца на ганак "пагаварыць" ды параніў яго нажом ў шыю. 34-гадовы вясковец здолеў дабрацца дахаты, дзе і сканаў.
Агрэсіўны кавалер затрыманы. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.
У Мастоўскім раёне хлопец зарэзаў сваю маці і параніў яе сужыцеля
Фота: Fotolia