У Забайкаллі салдат пачаў страляць па калегах: забіў восем чалавек

У Забайкаллі салдат пачаў страляць па калегах: забіў восем чалавек

У Забайкальскім краі Расіі вайсковец тэрміновай службы адкрыў агонь па калегах, піша "Новая газета". Загінулі восем чалавек — шэсць салдатаў тэрміновай службы і два афіцэры. Яшчэ двое чалавек шпіталізаваныя з раненнямі.

Інцыдэнт здарыўся пры вечаровай змене варты. Салдат страляў з табельнай зброі.

Стралка затрымалі. Па словах вайскоўцаў, у яго здарыўся нервовы зрыў на фоне асабістых акалічнасцяў — са службай гэта, маўляў, не звязана.

Следчы камітэт назваў імя стралка — гэта 20-гадовы Раміль Шамсутдзінаў. На яго пачалі крымінальную справу аб забойстве.

СМІ паведамляюць, што салдат праслужыў у часці каля чатырох месяцаў. Страляючы ён цэліў у галаву і "дабіваў кантрольнымі стрэламі сваіх параненых таварышаў па службе". На допыце стралок заявіў, што не шкадуе пра здарэнне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.