У Японіі аўтамабіль наехаў на групу дзяцей, двое загінулых

У Японіі аўтамабіль наехаў на групу дзяцей, двое загінулых

У Японіі ў горадзе Оцу (прэфектура Сіга) аўтамабіль наехаў на групу 2-3-гадовых дзяцей. Выхавацелькі вывелі іх на прагулку з дзіцячага садка. Яны збіраліся перайсці вуліцу. У гэты момант на скрыжаванні сутыкнуліся два аўтамабілі, адзін з якіх і адкінула на дзяцей. Двое з іх загінулі (хлопчык і дзяўчынка ва ўзросце двух гадоў), 15 чалавек (сярод іх 13 дзяцей) атрымалі траўмы. Некалькі дзяцей знаходзяцца ў цяжкім стане, інфармуе Kyodo news.

Вядома, што жанчыну-кіроўцу аўтамабіля, які наехаў на дзяцей, затрымалі.