У вёсцы на Кобрыншчыне ўпала 14-метровая металічная воданапорная вежа
Упала 14-метровая металічная вежа / t.me/kobrin_online/
У вёсцы Ярэмічы на Кобрыншчыне ўпала 14-метровая металічная воданапорная вежа. Здарылася гэта падчас непагадзі, калі ў Беларусі вецер дасягаў 25-27 м/с. Ратавальнікі не пішуць, што былі пацярпелыя.
Без вады ў вёсцы былі 10 шматкватэрных і 61 прыватны жылы дом. На раніцу 29 ліпеня водазабеспячэнне аднавілі.
t.me/kobrin_online/