У Віцебску "хуткая" насмерць збіла маладога чалавека

Як паведамляе тэлеканал СТВ, вінаваўцам здарэння стаў 59-гадовы кіроўца. Ён збіў 23-гадовага маладога чалавека, калі той пераходзіў дарогу каля пешаходнага пераходу. Прычым кіроўца рухаўся без уключаных пробліскавых маячкоў і гукавой сігналізацыі.



Дарэчы, дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам машын "хуткай дапамогі" — не рэдкасць у Беларусі. Сёлета ў траўні страшная аварыя адбылася ў Шумілінскім раёне, дзе грузавы аўтамабіль наехаў на машыну "хуткай дапамогі". Чатыры медыкі загінулі, адна жанчына трапіла ў рэанімацыю ў цяжкім стане.



Фота — ctv.by