У Віцебску былая "банкірша" ўцякла з грашыма больш як 20 знаёмых

59-гадовая Марыя Бартноўская з Віцебску збегла з грашыма больш як дваццаці сваіх знаёмых. Жанчына ўгаворвала сяброў узяць для яе крэдыты ці проста пазычала вялікія сумы грошай — нібыта на развіццё ўласнага бізнэсу. Некаторым махлярка расказвала, што сур'ёзна хварэе і ёй трэба вялікая сума на лячэнне. Аніводнага крэдыту яна не пагасіла, пазыкі таксама не аддавала.

Жанчына жыла за чужы кошт больш за год — са студзеня 2013-га па сакавік 2014-га. Калі абураныя знаёмыя пайшлі па дапамогу ў праваахоўныя органы, Бартноўская проста збегла.

Дарэчы, жанчына раней працавала на кіруючых пасадах ў розных віцебскіх банках, таму людзі ставіліся да яе з даверам.

Былая "банкірша" падманула больш як 20 чалавек і завалодала сумай каля 500 мільёнаў рублёў.

Фота — Следчы камітэт