У Віцебскай вобласці падаражэў праезд у транспарце
Падаражанне праезду / "Наша Ніва"
Цяпер квіток абыдзецца ў 90 капеек, а пры куплі ў кіроўцы — у 95 капеек. Праезд у экспрэс-аўтобусах падаражэе да 1 рубля.
Прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выкарыстоўваюць невялікія аўтобусы на экспрэс-маршрутах, змогуць самастойна ўстанаўліваць цэны, арыентуючыся на рэнтабельнасць не больш як 15 працэнтаў. Для буйнейшых аўтобусаў максімальны кошт праезду не павінен перавышаць 1 рубель.
Змяненні закрануць і кошт праязных білетаў. Кошт месячнага праязнога на аўтобус будзе залежаць ад колькасці насельніцтва і складзе ад 34,42 да 40,50 рублёў.
Раней аб павышэнні тарыфаў на праезд паведамілі ў Мінску і яшчэ чатырох абласцях Беларусі.