У віцебскага музыкі вулічныя рабаўнікі скралі дарагую гітару

У 32-гадовага віцябляліна скралі дарагую электраакустычную гітару. Здарэнне адбылося ўвечары 23 лютага: на музыку напалі двое невядомых у двары дома, збілі пацярпелага, забралі ў яго музычны інструмент і зніклі. Адметна, што нічога, апроч гітары, яны ў мужчыны не забралі.

Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэту распачаў па факце інцыдэнту крымінальную справу.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, дапыталі сведак і правялі неабходны комплекс аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў.

Ілюстрацыйнае фота з сайта octava.com.ua