У Ваўкавыску затрымалі гвалтаўніка праз некалькі гадзін пасля вызвалення
Мужчына толькі выйшаў на волю, як пайшоў на новае сэксуальнае злачынства.
У Ваўкавыску на Гродзеншчыне затрымалі гвалтаўніка літаральна праз некалькі гадзін пасля вызвалення.
Як інфармуе БелаПАН, 18 сакавіка мужчына вызваліўся з папраўчай калоніі. Ён меў ужо не адну судзімасць. Апошні раз яго судзілі ў 2012 годзе за распусныя дзеянні. Вызваліўшыся, ён адразу ж пайшоў на новае сэксуальнае злачынства, але давесці задуманае да канца не здолеў — па не залежных ад яго прычынах.
Пасля гэтага зламыснік дачапіўся да малалетняй дзяўчынкі і здзейсніў супраць яе гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.
Затрымаў яго нарад ДАІ, які апазнаў мужчыну па арыенціроўцы. На затрыманага пачалі крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Яму пагражае ад васьмі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.
Фота — ru.tsn.ua