У васьмі з 13 найбуйнейшых гарадоў Беларусі скарацілася насельніцтва

Мінск, ілюстрацыйнае фота / pristalica.by
Па выніках 2024 года агульнае насельніцтва Беларусі зменшылася з 9 156,0 тысяч да 9 109,3 тысяч чалавек. Прычым скарачаецца не толькі вясковае, але і гарадское насельніцтва. За год колькасць гарадскога насельніцтва скарацілася з 7 198,3 тысяч да 7 182,7 тысяч чалавек.
Як заўважыла выданне "Беларусы і рынак", скарачэнне насельніцтва адбылося ў васьмі з трынаццаці найбуйнейшых гарадоў краіны. З абласных цэнтраў толькі ў адным зафіксаваны прырост насельніцтва — у Магілёве.
13 найбуйнейшых гарадоў Беларусі па насельніцтве (па стане на 1 студзеня 2025 года)
1. Мінск 1 996,7 тыс. (на 1 студзеня 2025 г.) — 1 992,9 тыс. (на 1 студзеня 2024 г.)
2. Гомель 501,2 — 501,1
3. Гродна 363,7 — 361,1
4. Віцебск 358,9 — 358,4
5. Магілёў 352,9 — 353,1
6. Брэст 346,1 — 344,5
7. Бабруйск 205,5 — 207,4
8. Баранавічы 170,8 — 171,4
9. Барысаў 134,7 — 135,7
10. Пінск 124,0 — 124,3
11. Мазыр 104,5 — 105,2
12. Ліда 103,3 — 103,9
13. Орша 101,7 — 102,8
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.