У Варшаве загінула беларуская журналістка Марына Бірукова
Марына Бірукова / facebook.com/maksim.shved
У Варшаве загінула беларуская журналістка Марына Бірукова. Яе збіў аўтобус у цэнтры горада і здарылася гэта яшчэ 29 лістапада. Па даных паліцыі, беларуска выйшла на праезную частку ў забароненым месцы. Хуткая дапамога забрала Бірукову ў цяжкім стане ў бальніцу, але ўратаваць яе не ўдалося, піша "Наша ніва".
Марыне Біруковай было 47 гадоў. Яе пахавалі на радзіме.
У Беларусі Бірукова ўзначальвала газету "Віртуальныя радасці", працавала ў часопісе "Большой", у маркетынгу.