У Варшаве паліцыя затрымала мужчыну, які пабіў беларуску
Затрыманы ў варшаўскай паліцыі / x.com/Policja_KSP/
У Варшаве паліцыя затрымала мужчыну, які пабіў беларуску. Гэта 38-гадовы грамадзянін Украіны. Яму пагражае да двух гадоў зняволення.
Украінец напаў на 33-гадовую беларуску ў цэнтры польскай сталіцы 5 верасня. Ён ехаў на ровары і пабачыў, як яна гуляе з сабакам па пешаходнай дарожцы. Ударыў яе ў твар і абразіў. Паліцэйскія тады нечакана хулігана адпусцілі.
Пасля таго, як беларуска напісала пра здарэнне ў сацсетках, гэтая гісторыя стала рэзананснай. Пацярпелая піша, што пасля нападу ў яе праблемы са здароўем.