У вагоне цягніка мінскага метро лопнула шыба

У адным з вагонаў цягніка ў мінскім метро лопнула шыба. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб.
Інцыдэнт адбыўся сёння каля 10.40 на станцыі "Трактарны завод". Лопнула шкло ў тарцавых дзвярах, якія выходзяць у прастору паміж вагонамі.
Па словах Дроба, пасажыраў высадзілі на станцыі, рух у метро быў адноўлены ў звычайным парадку.
"Паводле папярэдняй інфармацыі, шкло лопнула з-за нечых дзеянняў", — зазначыў прэс-сакратар метро.