У вагонах мінскага метро з'явіцца "бягучы радок"

У вагонах мінскага метро з'явіцца "бягучы радок". Святлодыёдныя табло ўжо ўстанавілі ў адным з цягнікоў, на чарзе яшчэ 23. У бліжэйшы час імі абсталююць 8 вагонаў, астатнія — да канца года. Пра гэта БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
Адзначаецца, што табло было распрацавана і выраблена на прадпрыемстве "Інтэграл". Яно дублюе ўсе гукавыя паведамленні інфарматара (пра закрыццё дзвярэй, пра назву наступнай станцыі і г. д.).