У турыстычным цэнтры Шанхая аўтамабіль заехаў у натоўп людзей

У турыстычным цэнтры Шанхая аўтамабіль заехаў у натоўп людзей

Раніцай 2 лютага ў турыстычным цэнтры Шанхая аўтамабіль апынуўся на тратуары і заехаў у натоўп людзей, прабіў агароджу кавярні. Пацярпелі 18 чалавек, іх шпіталізавалі. Трое чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. У машыне ўзнік пажар, на шчасце газавыя балоны, якія былі ў ёй, не ўзарваліся — агонь аператыўна патушылі.

Паліцыя падкрэслівае, што гаворкі пра тэракт няма. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала ўзгаранне ў салоне аўтамабіля падчас руху — 40-гадовы кіроўца неакуратна курыў. Цяпер яго падазраюць у нелегальным перавозе лёгкаўзгаральных рэчываў.