У сувязі з прыездам Пуціна ў цэнтры Мінска абмежавалі паркоўку аўтатранспарту

У сувязі з прыездам Пуціна ў цэнтры Мінска абмежавалі паркоўку аўтатранспарту

У цэнтры Мінска 8 чэрвеня абмежавалі паркоўку аўтатранспарту. Гэта звязана з прыездам у беларускую сталіцу прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які прыме ўдзел у ІІІ Форуме рэгіёнаў і правядзе сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Сёння цягам усяго дня і да паўночы паркоўка будзе абмежаваная каля “Прэзідэнт-гатэля”. У сталічнай ДАІ ўдакладняюць, што машыны нельга будзе пакідаць на вуліцы Энгельса — ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ульянаўскай і на вуліцы Кірава — ад вуліцы Энгельса да вуліцы Леніна, перадае Interfax.by