У нядзелю ў Беларусі будзе цёплае надвор’е без ападкаў
І захаваецца высокая пажарная небяспека.
У бліжэйшыя суткі, 23 жніўня, у Беларусі будзе пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў.
Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеркаванага. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў, месцамі — 6-8, удзень — 23-28 градусаў.
З-за працяглага сухога надвор’я месцамі па краіне, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у многіх раёнах захаваецца надзвычайная пажарная небяспека, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота з архіву