У суботу ў Беларусі будзе цёпла і без ападкаў

У суботу ў Беларусі будзе цёпла і без ападкаў

У бліжэйшыя суткі, 12 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць.

Будзе без пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у паўднёва-заходніх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер чакаецца ўсходні 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 14-20 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву