У суботу на Алімпіядзе яшчэ выступяць беларускія канькабежцы
У суботу, 19 лютага, на Алімпіядзе яшчэ выступяць беларускія канькабежцы. Яны паўдзельнічаюць у масавым старце. Марына Зуева і Яўгенія Вараб'ёва стартуюць а 10-й гадзіне паводле беларускага часу, а Ігнат Галавацюк — у 10:45.
У пятніцу Галавацюк на дыстанцыі 1000 метраў заняў шостае месца.
Ігнат Галавацюк / НАК РБ