У страшнай аварыі пад Маладзечнам загінулі два чалавекі

У страшнай аварыі пад Маладзечнам загінулі два чалавекі

Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу з нагоды аўтааварыі, у якой загінулі два чалавекі. Справа пачатая за парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць некалькіх чалавек.

Здарэнне адбылося зранку 1 верасня на 67-м км аўтадарогі "Мінск-Маладзечна-Нарач" каля вёскі Крыніца Маладзечанскага раёна. 47-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля "Рэно" ехаў у напрамку Маладзечна. Ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўрэзаўся ў грузавы фургон "Мерсэдэс".

Пры ДТЗ на месцы загінулі кіроўца і пасажыр "Рэно". Яшчэ двух пасажыраў легкавіка давялося шпіталізаваць у рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Меддапамога спатрэбілася таксама кіроўцу і двум пасажырам "Мерсэдэса". 

Следчыя дзеянні па высвятленні акалічнасцяў здарэння працягваюцца.

У страшнай аварыі пад Маладзечнам загінулі два чалавекі