У Стаўбцоўскім раёне іпэшнік “дапамагаў” дальнабойшчыкам з дакументамі
Яго “кліентамі” былі кіроўцы, якія набывалі фальшывыя дакументы для справаздачаў.
Прадпрымальніка са Стаўбцоўскага раёна злавілі на вырабе фальшывых дакументаў для дальнабойшчыкаў. Паводле інфармацыі Следчага камітэту, 54-гадовы мужчына зрабіў у сябе дома целую міні-друкарню для вытворчасці рознага кшталту бланкаў, чэкаў і квітанцыяў. Гэтыя падробкі ахвотна набывалі дальнабойшчыкі, каб потым зрабіць справаздачу з камандзіровак — аб выдатках на паліва і аб пражыванні ў гатэлях.
У іпэшніка канфіскавалі тэхніку для вытворчасці падробных дакументаў — кампутары, прынтэры, маніторы. Таксама ў яго дома знайшлі ролоны касавай паперы, клішэ і падробныя пячаткі розных установаў і прадпрыемстваў.
На мужчыну завялі крымінальную справу за выраб і продаж падробных дакументаў, штампаў і пячатак.
Ілюстрацыйнае фота з сайта kchetverg.ru