У сталіцы сутыкнуліся трамвай і аўтобус, ёсць пацярпелыя

Спярша буйная аварыя з удзелам чатырох аўтамабіляў адбылася на вуліцы Батанічнай. У ёй пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця. Па звестках СМІ, прычынай аварыі стаў кіроўца аўтамабіля "Опель-Астра", які па сустрэчнай паласе хацеў абагнаць машыны.



Праз гадзіну пасля гэтага на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Валгаградскай сутыкнуліся аўтобус і трамвай. Як перадае auto.onliner.by, пацярпелі чатыры чалавекі. Папярэдне вінаватым у аўтааварыі названы 57-гадовы кіроўца аўтобуса. Пацярпелых даставілі для абследавання ў лякарню.



Фота — auto.onliner.by