У сталіцы цягам месяцу будуць наводзіць парадак

Месячнік па навядзенні парадку пройдзе ў Мінску з 15 сакавіка па 15 красавіка — адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік гораду Андрэй Шорац. У гэты час у сталіцы зробяць захады па добраўпарадкаванні і паляпшэнні ўтрымання гарадскіх тэрыторый.

Сярод іншага, старшыня Мінгарвыканкаму запатрабаваў актыўна заняцца ямкавым рамонтам асфальту ў дварах. Асобна згадалі і гаражныя кааператывы, прамысловыя зоны, арганізацыі і прадпрыемствы Мінска, а таксама абекты гандлю, лякарні і ўстановы адукацыі — усе яны павінны паклапаціцца пра парадак на сваіх тэрыторыях, перадае БЕЛТА.

Месячнікі па навядзенні парадку абвяшчаюць у Мінску кожны год. Звычайна да іх прымяркоўваюць суботнікі.

Ілюстратыўнае фота з сайта minsknews.by