У Смалявіцкім раёне юнак распальваў вогнішча і атрымаў апёкі
У панядзелак удзень у Смалявіцкім раёне на прыватным падворку ў вёсцы Будагова 16-гадовы юнак распальваў вогнішча з дапамогай лёгкаўзгаральнай вадкасці. Яе пары ўспыхнулі, у выніку чаго школьнік атрымаў апёкі 1-3 ступені (4% цела), яго шпіталізавалі.
Прэс-служба МНС адзначае, што гэта быў няшчасны выпадак.