У Слуцку шлагбаўм прабіў кузаў пасажырскага аўтобуса і апынуўся ў салоне
На месцы ДТЗ / @zamkadomby
У Слуцку адбылося незвычайнае ДТЗ — у салоне аўтобуса апынулася страла шлагбаўма. Яна прабіла кузаў. Фота з месца здарэння публікуе Telegram-канал "Беларусь за МКАДам".
Па словах відавочцаў, абмяркоўваліся некалькі версій здарэння: або вадзіцель не заўважыў перашкоду, або шлагбаўм сам зачыніўся ад ветру. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.
Страла шлагбаўма апынулася ў салоне аўтобуса / тут і далей фота @zamkadomby