У Слонімскім раёне "Аўдзі" трапіла пад фуру, загінуў 25-гадовы кіроўца
Трагічнае здарэнне адбылося на трасе "Баранавічы — Гродна". Легкавік раптоўна выехаў на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне.
У Слонімскім раёне на 65-м кіламетры трасы "Баранавічы — Гродна" "Аўдзі" раптоўна выехала на сустрэчную паласу, дзе трапіла пад фуру "Івека". 25-гадовы кіроўца легкавіка загінуў на месцы. Як адзначае прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, у машыне ён быў адзін. Праводзіцца расследаванне.



Фота: ДАІ