У Слоніме ад неўзаемнага кахання забіў сябе салдат
Следчыя праводзяць праверку па факце смерці вайскоўца тэрміновай службы 11-й механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзіміра Макарава.
Іншыя падрабязнасці здарэння ў Мінабароны паведаміць адмовіліся.
На інтэрнэт-рэсурсе, арганізаваным афіцэрамі запасу, з'явілася інфармацыя пра тое, што вайсковец тэрміновай службы другога перыяду ў Слоніме здзейсніў самагубства. Верагоднай прычынай называецца тэлефанаванне яго дзяўчыны. Яна заявіла салдату, што разлюбіла яго.
Фота — topwar.ru