У Шклоўскім раёне заўважылі зубра, які бегаў па полі
Зубр / сацсеткі
Відэа з зубром, які гарэзуе на полі, з'явілася ў інтэрнэце. Аўтары сцвярджаюць, што знялі яго ў Шклоўскім раёне Магілёўшчыны.
На роліку бачна, як зубр бяжыць па полі ў бок лесу, побач пралягае траса. На відэа яго знялі з аўтамабіля, які праязджаў міма.
Як адзначае mogilev.online, адзіным месцам вольнага пражывання зуброў у Магілёўскай вобласці на сёння з'яўляецца Асіповіцкі раён.