У Шчучыне сілавікі правялі затрыманні ў аўтапарку
"Зачыстка" на чарговым дзяржаўным прадпрыемстве / dzyannica.by
У Шчучыне сілавікі правялі затрыманні ў філіяле "Гроднааблаўтатрансу" аўтапарку № 12. Колькасць затрыманых пакуль невядомая. Затрыманні працягваліся два дні, піша hrodna.life.
Прычынай "зачысткі" на дзяржаўным прадпрыемстве стаў "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" у інтэрнэце.
На мінулым тыдні сілавікі наведалі ў Шчучыне Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Некаторых супрацоўнікаў установы прыцягнулі да адказнасці за той жа "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".