Затрыманні ў Ваўкавыску, Навагрудку і Шчучыне
Затрыманне ў Беларусі / Telegram
Сілавікі працягваюць "зачысткі" прадпрыемстваў у Гродзенскай вобласці. Праваабаронцам стала вядома, што ў Ваўкавыску ў працоўны час затрымалі кіроўцу хуткай дапамогі. У Навагрудку затрыманні адбыліся на масларобным камбінаце і заводзе газавай апаратуры. На апошнім прадпрыемстве затрымалі не менш за трох чалавек.
З’явілася інфармацыя і пра затрыманні ў Шчучыне. Там сілавікі наведалі Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вядома толькі, што некаторых супрацоўнікаў установы прыцягнулі да адказнасці за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".