У Шчучыне міліцыянеры прывялі на сустрэчу са школьнікамі асуджаных
Падчас сустрэчы ў Шчучыне / dzyannica.by
У Шчучыне міліцыянеры прывялі на сустрэчу з навучэнцамі мясцовых школ дваіх асуджаных за захоўванне наркотыкаў, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу (на "хіміі"). Мужчынам загадалі расказаць перад дзецьмі свае гісторыі. Як піша газета "Дзянніца", галоўны пасыл выступоўцаў — "апынуцца ў няволі — найгоршы кашмар".
Міліцыянеры ж папярэджвалі падлеткаў, што закладчыкаў яны вылічваюць вельмі хутка, некаторыя не паспяваюць адпрацаваць нават адзін дзень.