У сераду ў Беларусі будзе да +31
Сіноптыкі прагназуюць спёку і без дажджоў / Еўрарадыё, архіўнае фота
У сераду, 21 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць +10...+16, удзень чакаецца 26-31 вышэй за нуль.