У сераду Мінск засыпала снегам
Мінск, 27 лістапада 2024-га / БЕЛТА
У сераду Мінск засыпала снегам. У іншых рэгіёнах Беларусі ён выпаў раней.
Беларусаў папярэдзілі пра пагаршэнне ўмоў надвор'я на дарогах краіны. Яшчэ напярэдадні сіноптыкі прагназавалі ападкі, наліпанне мокрага снегу і галалёдзіцу.
З-за пагаршэння ўмоў надвор'я камунальныя службы сталіцы працуюць у "рэжыме павышанай гатоўнасці".
Да пачатку каляндарнай зімы засталося некалькі дзён.