У сераду курс долара панізіўся да мінімуму за два гады
Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На таргах 11 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара панізіўся. Цяпер ён адкаціўся да двухгадавога мінімуму.
Курс еўра павялічыўся амаль на 1 капейку. Расійскі рубель вырас нязначна.
Вынікі валютных таргоў 11 чэрвеня:
Долар ЗША: 2,9842 (-0,0073 / -0,24%);
Еўра: 3,4170 (+0,0097 / +0,28%);
Расійскі рубель: 3,7892 (+0,0004 / +0,01%);
Кітайскі юань: 4,1403 (-0,0093 / -0,22%).
Курсы валют / banki24.by