У Салігорску знайшлі фрагменты цела немаўляці

У Салігорску знайшлі фрагменты цела немаўляці

У Салігорску знайшлі фрагменты цела немаўляці. Здарэнне адбылося 15 красавіка ў ачышчальных збудаваннях на каналізацыйнай помпавай станцыі непадалёк ад вуліцы Заслонава.

Як паведаміла парталу tut.by афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, праводзіцца праверка. Ёй займаецца Салігорскі раённы аддзел СК. Ужо апытаныя сведкі і відавочцы, праведзены агляд месца здарэння, знойдзеныя біялагічныя сляды.

Для таго, каб высветліць пол, узрост, прычыны і даўнасць смерці, ці з'яўляецца дзіця мёртванароджаным, прызначаны судова-медыцынскія экспертызы. Праваахоўнікі шукаюць жанчыну, якая нарадзіла дзіця.